У Брэсце затрымалі 49-гадовага мужчыну, які заявіў пра бомбу ў гіпермаркеце
03.05.2016 13:12
—
Разное
Фота: Fotolia
У Брэсце затрымалі 49-гадовага мужчыну, які заявіў пра бомбу ў гіпермаркеце. У другой палове дня 2 траўня ён патэлефанаваў у абласное упраўленне МНС, назваў сябе і сказаў, дзе ён заклаў выбуховае прыстасаванне — каля службовага ўваходу гіпермаркета. Выпадак рэдкі, паколькі тэлефонныя тэрарысты звычайна не называюць сябе. Таму праблемы з пошукам мужчыны ў праваахоўнікаў не было.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама, у гіпермаркеце працавалі сапёры і аператыўнікі. Туды прыязджалі ратавальнікі і медыкі. Аднак ніякай бомбы ў будынку гандлёвага аб'екта не знайшлі. Адзначаецца, што эвакуацыя грамадзян не праводзілася.
З затрыманым мужчынай працуюць следчыя. Яны высвятляюць абставіны і матывы ўчынку.