У Мінску мужчына каля крамы скраў сабаку за 1000 долараў (фота)
Фота: guvd.gov.by
У Мінску каля ўніверсама "Першамайскі" па вуліцы Русіянава мужчына скраў сабаку за 1000 долараў. Дзяўчына зайшла па пакупкі, а ірландскага мяккашэрснага пшанічнага тэр'ера прывязала да металічных парэнчаў. Калі ж вярнулася, пабачыла, што сабакі няма, але заўважыла злодзея. Дзяўчына дагнала мужчыну і забрала свайго сабаку. Зламыснік не супраціўляўся, спакойна пайшоў далей, адзначае прэс-афіцэр Першамайскага РУУС Вольга Куцько.
Пазней аператыўнікі Першамайскага РУУС па прыкметах устанавілі асобу мужчыны. Яму 35 гадоў. Раней ён неаднаразова быў асуджаны за хуліганства. Тэр'ера ён скраў у стане алкагольнага ап'янення. Крымінальную справу распачалі адразу па двух артыкулах: "Замах на злачынства" і "Крадзеж". Праваахоўнікі адзначаюць, што сёлета ў сталіцы гэта першы крадзеж сабакі.