У Мінску абвесцяць прысуд вялікай групе абвінавачаных у распаўсюдзе наркотыкаў
03.05.2016 09:17
—
Разное
Фота: Fotolia
У аўторак, 3 траўня, а 12-й гадзіне ў будынку Маскоўскага суда Мінска абвесцяць прысуд вялікай групе абвінавачаных у распаўсюдзе наркотыкаў. Як інфармуе Радыё Свабода, па крымінальнай справе праходзяць 15 чалавек, якіх абвінавачваюць у незаконных дзеяннях з наркотыкамі. Ім пагражае да 15 гадоў зняволення. Справа Паўла Палітанскага і ягоных магчымых саўдзельнікаў разглядалася некалькі месяцаў.
У Мінскім гарадскім судзе працягваецца яшчэ адна гучная справа аб распаўсюдзе наркотыкаў, па якой праходзіць 17 чалавек, у тым ліку былыя супрацоўнікі КДБ і міліцыі.