У Навагрудку за гадзіну выпала амаль дэкадная норма ападкаў

Источник материала:  
03.05.2016 09:36 — Разное
У Навагрудку за гадзіну выпала амаль дэкадная норма ападкаў
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net

У Навагрудку за гадзіну выпала амаль дэкадная норма ападкаў (18 мм ападкаў пры дэкаднай норме 21 мм). Здарылася гэта ў другой палове дня ў панядзелак, 2 траўня.

Як інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці, у выніку былі падтопленыя два прыватныя дамы (але іх жыхароў не адсялялі), шэсць падворкаў прыватных дамоў і падвал шматкватэрнага жылога дома. На працу аб'ектаў жыццезабеспячэння лакальная паводка не паўплывала. Камунальнікі і ратавальнікі займаліся адкачкай вады.

←Гидромет рассказал, какая погода будет в мае

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика