У Лунінецкім раёне на пажары абгарэў інвалід першай групы (фота)

Источник материала:  
02.05.2016 10:50 — Разное
У Лунінецкім раёне на пажары абгарэў інвалід першай групы (фота)
Фота: mchs.gov.by

У Лунінецкім раёне 1 траўня ў 17.32 мясцовыя ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у вёсцы Лахва. Прыбыўшы на месца выкліку, яны пабачылі, што гарыць дах жылога дома.

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, у доме спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Пачуўшы яго, гаспадыня хаты самастойна выйшла. Але ў доме заставаўся 43-гадовы яе брат, інвалід 1-й групы (дзіцячы цэрэбральны параліч).

Ратавальнікі выратавалі мужчыну з дома. Яго шпіталізавалі ў Лунінецкую цэнтральную раённую лякарню з папярэднім дыягназам "апёкі галавы, грудной клеткі, верхніх канечнасцяў 1-3А ступені" (50% цела).

Праз 50 хвілінаў пасля выкліку пажар быў ліквідаваны. Агонь знішчыў дах, перакрыцце, унутранае аздабленне.

Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

←В Солигорске 16-летний подросток попал под следствие из-за порно в соцсетях

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика