У Свіслачы ў Мінску выявілі нафтапрадукты (фота)
29.04.2016 18:42
—
Разное
Фота: 112.by
У акваторыі ракі Свіслач у Мінску выявілі нафтапрадукты. Здарэнне адбылося ў першай палове дня 29 красавіка ў раёне Палявой вуліцы. Нафтапрадукты патрапілі ў раку з ліўневай каналізацыі, яе прыналежнасць высвятляецца, інфармуе прэс-служба МНС.
На месца выехалі ратавальнікі. Было арганізаванае супрацоўніцтва са шматлікімі камунальнымі службамі. На трубе ўстанавілі пнеўматычную заглушку, каб спыніць паступленне нафтапрадуктаў. Масляністая пляма на той момант складала каля 50 квадратных метраў. Яе распаўсюджанне абмежавалі. Праводзіцца расследаванне, высвятляецца прычына здарэння і вінаватыя асобы.