У Нарвегіі разбіўся верталёт, на борце былі 15 чалавек

Источник материала:  
29.04.2016 15:12 — Разное
У Нарвегіі разбіўся верталёт, на борце былі 15 чалавек
Фота: jetphotos.net

У Нарвегіі разбіўся верталёт, на борце якога былі 15 чалавек (2 чальцоў экіпажу і 13 пасажыраў). Здарэнне адбылося каля горада Берген на паўднёва-заходнім узбярэжжы. Як інфармуе ВВС, сведкі кажуць, што верталёт упаў на невялікім востраве і ўзарваўся. Прадстаўнік паліцыі паведаміў, што ён цалкам разбураны.

На месцы працуюць ратавальнікі. Інфармацыі пра загінулых і параненых пакуль няма.

Сайт meduza.io дадае, што разбіўся верталёт Eurocopter EC225, які ляцеў з нафтавай платвормы ў Паўночным моры ў Берген. Ратавальнікі выжылых пакуль не знайшлі.

←Доллар подешевел еще на 168 рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика