Мужчына забраўся на вежавы кран на стадыёне "Дынама" ў Мінску
28.04.2016 14:12
—
Разное
28 красавіка каля 14-й гадзіны ў Мінску на стадыёне "Дынама", дзе ідзе рэканструкцыя, невядомы мужчына залез на вежавы кран. Каля стадыёна стаяць аўтамабілі ратавальнікаў і хуткай.
Звесткі пра мужчыну, які забраўся на кран, у каментары Еўрарадыё пацвердзіў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. Праўда, супрацоўнікі МНС пакуль не ведаюць, чаму мужчына апынуўся наверсе.
Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.