Затрымалі падазраваных ў рэалізацыі буйной партыі кантрафактнага алкаголя (фота)

Источник материала:  
28.04.2016 10:29 — Разное
Затрымалі падазраваных ў рэалізацыі буйной партыі кантрафактнага алкаголя (фота)
Фота: sk.gov.by

У Гарадоцкім раёне затрымалі падазраваных ў рэалізацыі буйной партыі кантрафактнага алкаголя. У адносінах чатырох жыхароў Віцебска Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці распачало крымінальную справу па артыкуле "парушэнне аўтарскіх, сумежных, вынаходніцкіх і патэнтных правоў" (ч. 3 арт. 201 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

Паводле матэрыялаў праверкі, праведзенай супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкама, са снежня 2015 года мужчыны ва ўзросце 31, 35 і 38 (двое) незаконна распаўсюджвалі алкагольную прадукцыю. Пры гэтым яны выкарыстоўвалі таварныя знакі вядомай французскай кампаніі, якія "з'яўляюцца правам прамысловай уласнасці".

Было падлічана, што агулам зламыснікі прадалі больш за 600 бутэлек дарагога алкаголя. Яны стварылі базу кліентаў, прапаноўвалі тавар па тэлефоне і ўзгаднялі дэталі здзелкі. Цана на прадукцыю ўстанаўлівалася па складзеным мужчынамі прайс-лісце.

Як адзначае афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, страты ад дзейнасці групы склалі больш за 900 мільёнаў рублёў.

←Промышленность Беларуси улучшает свою статистику: «минусы» становятся меньше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика