МУС: За апошнія суткі здзейснена два забойствы падчас п’яных сварак

Источник материала:  
27.04.2016 10:34 — Разное
МУС: За апошнія суткі здзейснена два забойствы падчас п’яных сварак

Два забойствы трапілі ў крымінальную зводку МУС за апошнія суткі. У вёсцы Садовічы Капыльскага раёна ў двары свайго дома быў задушаны мясцовы жыхар, мужчына 1967 года нараджэння. Яго труп знайшлі раніцай 26 красавіка.

Як высветліла следства, напярэдадні яго задушыў вяроўкай п’яны аднавясковец, 21-гадовы малады чалавек. Падазраваны затрыманы.

Іншае забойства адбылося ў вёсцы Кстоўка Полацкага раёна. У кватэры 41-гадовай мясцовай жыхаркі адбывалася застолле, у якім удзельнічаў сужыцель жанчыны і госць з вёскі Багатырская. Паміж нецвярозымі мужчынамі адбылася сварка, падчас якой госць схапіўся за нож і зарэзаў сабутэльніка.

А ў вёсцы Рэместава Мсціслаўскага раёна ўвечары 25 красавіка непрацуючы 54-гадовы мужчына спрабаваў забіць уласную сястру, жыхарку Магілёва. Пасля замаху на забойства ён падпаліў дом сваёй маці, у якой у яго адбыўся канфлікт з сястрой, і збег. Жанчына 1968 года нараджэння з колата-рэзанымі ранамі брушной поласці і спіны дастаўленая ў лякарню. Зламысніка затрымалі.  

←Беларуси для не хватает моря, чтобы стать на Шелковый путь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика