У выніку аўтааварыі ў Мінску грузавік застаўся без кузава (фота)
26.04.2016 15:58
—
Разное
Фота: onliner.by
У выніку аўтааварыі ў Мінску грузавік застаўся без кузава. Адбылося гэта ўдзень у панядзелак, 25 красавіка, на скрыжаванні Партызанскага праспекта і Веласіпеднага завулка. Там сутыкнуліся легкавік Peugeot і грузавік Ford, які не паспеў завяршыць манеўр.
Як інфармуе сайт onliner.by, у легкавога аўтамабіля адарвала пярэднюю частку. Кіроўцы-мужчыны ў аўтааварыі не пацярпелі. ДАІ праводзіць праверку.