У Магілёве аўтамабіль збіў школьніка на скейтбордзе, ён трапіў у рэанімацыю
26.04.2016 14:59
—
Разное
Фота: gaimogilev.by
У Магілёве аўтамабіль Skoda Octavia збіў школьніка на скейтбордзе, ён трапіў у рэанімацыю. Здарэнне адбылося на вуліцы Мінская шаша каля 17-й гадзіны 25 красавіка каля гандлёвага цэнтра "Парк Сіці". Легкавік, якім кіраваў 38-гадовы жыхар Магілёва, наехаў на 8-гадовага хлопчыка, які пераязджаў праездную частку дарогі на скайтбордзе па рэгуляваным пешаходным пераходзе. Школьнік атрымаў траўмы.
УДАІ Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што ідзе пошук відавочцаў здарэння. Адзначаецца, што ў расследаванні асабліва дапаможа відэазапіс з аўтамабільнага відэарэгістратара.