На Гомельшчыне рыбак загінуў ад удару токам

Источник материала:  
25.04.2016 15:58 — Разное
На Гомельшчыне рыбак загінуў ад удару токам

На Гомельшчыне мужчына, які выправіўся на рыбалку, загінуў ад удару токам, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу "Белэнерга".

Здарэнне адбылося ў нядзелю, 24 красавіка, каля лініі 110 кВ на насыпе паміж двума азёрамі ў Гомельскай вобласці. Як мяркуецца, рыбак трапіў пад напружанне, калі закідаў вуды. Побач з целам знайшлі фрагменты аплаўленага і абгарэлага вугляпластыкавага вудзільна.

Энергетыкі нагадваюць, што ў ахоўных зонах ЛЭП забараняецца ўсялякая рыбалка, бо гэта пагражае ударам электратокам. "Небяспека палягае ў тым, што ў распараджэнні рыбакоў — самы разнастайны асартымент прыладаў, у тым ліку вудзільна даўжынёй ад 4 да 12 м з токаправоднымі часткамі. Гэтага можа быць больш чым дастаткова, каб пацярпець ад напружання. Небяспека электрычнасці ў тым, што для паражэння токам часам не патрабуецца прамога кантакту з токаводнымі часткамі электраабсталявання — дастаткова наблізіцца да іх на недапушчальную адлегласць", — тлумачаць у "Белэнерга".

Дарэчы, небяспечныя месцы пазначаюцца папераджальнымі таблічкамі з надпісам "Рыбалка забароненая!".

 

←Певица Жасмин в третий раз стала мамой — сына назвали Мироном

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика