У Гомелі з маршруткі падчас руху выпала жанчына
25.04.2016 13:29
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У Гомелі з маршруткі падчас руху выпала жанчына. Здарэнне адбылося раніцай 24 красавіка. Маршрутнае таксі паварочвала з вуліцы Інтэрнацыянальнай на вуліцу Фрунзэ. У гэты момант і ўпала на асфальт 65-гадовая жанчына, якая стаяла каля выхаду і не трымалася за поручні.
Пенсіянерка атрымала цялесныя пашкоджанні і была шпіталізаваная ў абласную клінічную бальніцу. Праводзіцца праверка, інфармуе "Гомельская праўда" са спасылкай на УДАІ УУС аблвыканкама.