У Ваўкавыску бухгалтарка пазычыла больш за 2 млрд і знікла (фота)

Источник материала:  
25.04.2016 11:30 — Разное
У Ваўкавыску бухгалтарка пазычыла больш за 2 млрд і знікла (фота)
Здымак з архіву.

У Ваўкавыску распачалі крымінальную справу ў дачыненні 55-гадовай бухгалтаркі разлікова-касавага цэнтра аднаго з банкаў. Валянціну Харытончык падазраюць у здзяйсненні махлярскіх дзеянняў у асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

Як адзначае афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, у міліцыю звярнуліся 7 чалавек, сябры і сваякі жанчыны. Паводле іх слоў, Харытончык у 2012-2016 гадах пазычыла ў іх больш за 2 млрд 200 млн рублёў. Яна абяцала вяртанне грошай з працэнтамі. Ёй, як банкаўскай работніцы, верылі. А 27 сакавіка 2016-га бухгалтарка падчас свайго адпачынку выехала ў Маскву. Разам з ёй з'ехалі муж і дачка. З іх дома былі вывезеныя амаль усе рэчы.

Сваякам і сябрам жанчына пакінула ліст, у якім напісала пра тое, што не хоча ім вяртаць раней пазычаныя грошы. Праводзіцца расследаванне. Накладзены арышт на дом Валянціны Харытончык, зямельны ўчастак і маёмасць. Вядзецца пошук зніклай бухгалтаркі. Таксама праваахоўнікі шукаюць людзей, якія таксама маглі пацярпець ад яе дзеянняў.

←В Кировском районе пенсионер на VW вылетел в кювет: один человек погиб, трое - пострадали

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика