У Мінску на праспекце Незалежнасці легкавік урэзаўся ў слуп (фота)
24.04.2016 14:55
—
Разное

Фота: МНС
Дарожная аварыя здарылася сёння на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Як паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, легкавы аўтамабіль “Рэно Сімбал” 2006 года выпуску сутыкнуўся са слупам. За рулём быў 35-гадовы мужчына, які атрымаў пашкоджанні.
Каб дастаць яго з аўто, давялося падключаць выратавальнікаў. Яны дэблакавалі кіроўцу і перадалі медыкам. Мужчына дастаўлены ў лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай сярэдняй ступені цяжкасці, з адкрытым пераломам галёнкі і ўдарам грудной клеткі.
Аўтамабіль моцна пашкоджаны.