"Мая кухня": у правансавым гучаннi
На REALTY.TUT.BY проходит конкурс «Моя кухня». Продолжаем публиковать рассказы читателей о том, как они обустраивали свои кухни. Затем на голосовании пользователи TUT.BY выберут победителей, которые получат призы от наших партнеров.
Расказ Насты з г. п. Радашковiчы:
— У нас новая кватэра, таму праца над кухняй не патрабавала істотнай падрыхтоўкі.
Кухня з’яўляецца для мяне вельмі важным месцам у доме, таму рамонт пачалі менавіта з яе. Першасна я разумела, што стылістычна яна будзе мець правансавае гучанне, але хацелась, каб вырашэнне было цікавей і мела некаторыя адхіленні ў бок памежных стылістык.
Для мяне важныя матэрыялы і фактуры, таму ведала, што гэта будзе натуральнае дрэва і кафля, ільняны тэкстыль і асаблівыя дробязі, якія ствараюць утульную атмасферу…
Адносна колернага вырашэння для мяне таксама была важным пазбегнуць спрошчанага гучання, хацелась акуратна выйсці на кантраст і не заставацца ў адным колеры, увезці акцэнты, але самае галоўнае — каб усё было згарманізавана, і прастора была вырашана граматна.
Сама кухня — фірмы Geos Ideal колеру парма (крэмавая), выканана з дуба і ясеня (непасрэдна фасады). Фурнітуру падбірала асобна, яна італьянскай вытворчасці. Наўмысна адмовілася ад шкла і вітражоў ў вырашэнні фасадаў, так як кухня маленькая, а для яскравага гучання такога прыёма неабходны большыя плошчы.
Кухню праектавала з улікам неабходнай мне функцыянальнасці і зручнасці ў карыстанні. У выніку кухня атрымалася вельмі змястоўнай, але кампактнай.
Працоўны фартух выкладзены італьянскай кафляй з ненавязлівым дэкорам.
Ракавіна і змяшальнік фірмы Blanco — ў карычневым колеры, сугучна пліце і шафе, над імі размешчаны рэлінгі з кручкамі колеру старой бронзы, як і іншай фурнітуры.
Уся тэхніка — ўладжаная. Газавая пліта і духавая шафа — фірмы Zanussi, нагадваюць ачаг, што надае утульнасці, асацыятыўна скіроўваючы нас у думках да цяпла печы. Лядоўня таксама ўладжанная, фірмы Electrolux.
Яшчэ дазволіла сабе сваю маленькую мару — тостэр Delonghi, люблю, калі кухня раніцай запаўняецца лёгкім пахам хлеба.
Таксама першасна мне бачылася шкляная шафа-вітрына для захоўвання келіхаў, сподакаў, кубкаў і іншага. Шафа выканана з масіва сасны (ІКЕА) у карычневым колеры.
На падлозе — кафля ўкраінскай вытворчасці колеру слановай косткі, а таксама карычневы бельгійскі дыванок.
Стол і крэслы таксама з дуба, вытворчасці Малайзіі. Наўмысна не трымалася адзінага колернага вырашэння, таму стол і крэслы, а таксама дзіцячае высокае крэсельца маюць колер натуральнага дрэва. У падтрымку яму па ўсёй кухні раскіданы элементы, выкананыя з натуральнага дрэва, альбо ў яго колеры. Колер дрэва, як бы аб’ядноўвае крэмавую кухню і карычневую мэблю і тэхніку, такім чынам зводзячы іх у адную колерную расцяжку.
Жывапіснасці надае прыемны зялёны колер шпалераў і тэкстылю. Шпалеры фірмы Есо вытворчасці Швецыі скамбінаваны і маюць два розных прынта. Гэта зроблена з мэтай трошкі разнастаіць прастору сценаў, даць магчымасць сабе разглядаць розны малюнак у розных зонах кухні.
Столю пакінулі ў першасным выглядзе.
Памер кухні - 10,9 м2.
Цалкам кухня каштавала 6 тысяч 200 даляраў.
Партнеры конкурса:
Корпорация М8 — официальный поставщик первого в мире кварцевого камня Caesarstone. Caesarstone — исключительное решение для Вашего интерьера: столешницы и барные стойки, подоконники и ступени, камины и стеновые панели. ООО «Митгард» — официальный дилер фабрики «ЗОВ». Пять крупных фирменных салонов «Кухни ЗОВ» в Минске. Уютные и удобные кухни разных стилей. Оригинальные дизайнерские проекты для квартир и домов. Комплектация встроенной техникой и сантехникой, монтаж. Работаем с 1998 года.
Студия дизайна интерьера ДиКинг. Разработка индивидуальных дизайн-проектов квартир, частных домов, а также помещений общественного назначения. Разработка полной документации, реализация проектов «под ключ».