Кіраўнік МУС Шуневіч прыехаў на байкерскае свята на “Харлеі” (фота)

Источник материала:  
23.04.2016 16:57 — Разное
Кіраўнік МУС Шуневіч прыехаў на байкерскае свята на “Харлеі” (фота)

Міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч наведаў байкерскае свята, якое праходзіць у суботу ў Мінску — адкрыццё мотасезона-2016 H.O.G. Rally Minsk. Адметна, што кіраўнік сілавога ведамства прыехаў на імпрэзу на матацыкле Harley-Davidson Electra Glide. Гэты матацыкл восенню мінулага года падарылі сталічнай ДАІ прадстаўнікі знакамітай амерыканскай кампаніі.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Шуневіч адзначыў, то неўзабаве на гэтым байку будуць ездзіць інспектары ДАІ.

У гарадскім свяце байкераў прымаюць удзел каля 1,5 тысячы матацыклістаў з Беларусі, Расіі, краінаў Балтыі і Заходняй Еўропы, перадае БЕЛТА.

У панядзелак у цэнтры Мінска здарыўся дарожны інцыдэнт, у якім сур’ёзна пацярпеў інспектар ДАІ і байкер. Даішнік спрабаваў спыніць матацыкліста, з-за чаго абодва апынуліся на скрыжаванні праезнай часткі і іх збіла інкасатарская машына. Інспектар знаходзіцца ў рэанімацыі ў непрытомным стане. Байкер пацярпеў меней і ля яго бальнічнай палаты выстаўленая варта.

Пасля гэтага выпадку прадстаўнікі байкерскай супольнасці пачалі паведамляць, што ДАІ масава канфіскуе ў іх матацыклы. У інтэрв’ю Еўрарадыё Ігар Шуневіч назваў гэтую з’яву прафесійнай помстай і паабяцаў, што даішнікі, якія забіралі матацыклы без афармлення, будуць пакараныя.

←Доступное и комфортное жилье. Утверждена госпрограмма о строительстве на пятилетку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика