"Тэлефонны мінёр" замініраваў кавярню пад Мінскам
23.04.2016 10:53
—
Разное
Фота: v-kurse.ru
Наведнікам кавярні "Пціч" каля вёскі Воўчкавічы Мінскага раёна невядомы зламыснік сапсаваў пятнічны вечар.
22 красавіка каля 23-й гадзіны паступіла паведамленне, што будынак кавярні замініраваны. Адміністрацыя эвакуявала з будынка 30 чалавек.
Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, праведзенае абследаванне не выявіла выбухованебяспечных прадметаў.