Махляры ашукалі "Нафтан" на 626 мільёнаў рублёў
22.04.2016 21:51
—
Разное
Здымак з архіву.
Махляры ашукалі ААТ "Нафтан" больш чым на 626 мільёнаў рублёў. Пракуратура Віцебскай вобласці распачала крымінальную справу. Артыкул — "махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры" (ч. 4 арт. 209 КК Беларусі). Па справе праходзяць упраўляючы і галоўны бухгалтар аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю.
Прэс-служба Генпракуратуры Беларусі адзначае, што згаданых асобаў падазраюць у тым, што яны падчас рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі асноўнай вытворчасці "Нафтана" пад выглядам дарагіх вырабаў паставілі больш танныя. Матэрыялы па гэтай справе сабрала Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.