У Мінску на пажары загінула пенсіянерка

Источник материала:  
22.04.2016 16:20 — Разное
У Мінску на пажары загінула пенсіянерка
Фота: 112.by

У Мінску на пажары загінула пенсіянерка. Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 22 красавіка ў кватэры на трэцім паверсе дзевяціпавярховіка па праспекце Ракасоўскага. Ратавальнікі высветлілі, што ўзгаранне адбылося на кухні. З кватэры яны вынеслі 91-гадовую гаспадыню, якую знайшлі на падлозе каля ўваходу на кухню. У яе былі апёкі 1-4 ступені, 95% цела. Брыгада "хуткай" праводзіла рэанімацыйныя мерапрыемствы і неўзабаве канстатавала смерць жанчыны.

Пажар у кватэры хутка быў ліквідаваны. Яго прычына пакуль невядомая, інфармуе прэс-служба МНС.

←На очередные торги выставили секретную военную лабораторию в Пружанах и меловой завод в Гомеле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика