У Віцебску супрацоўніца банка выдала каханку 925 тысяч долараў
Фота: Fotolia
У Віцебску супрацоўніца банка выдала каханку-дырэктару камерцыйнай структуры буйны крэдыт — больш за 8 млрд рублёў (суму эквівалентную 925 тысяч 400 доларам ЗША). А сваім падначаленым у снежні 2012-га — у сакавіку 2013 года яна загадала схаваць негатыўную інфармацыю пра плацёжаздольнасць яго фірмы ад крэдытнага камітэта банка.
Як інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, пра ўчынак жанчыны стала вядома. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі" (ч. 3 арт. 424 КК Беларусі). Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў супрацоўніцу банка вінаватай і асудзіў да пазбаўлення волі тэрмінам на чатыры гады без канфіскацыі маёмасці (з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады). Яе пазбавілі на два гады права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі і адміністрацыйна-гаспадарчымі абавязкамі.