У Магілёве ў сутарэнні шматпавярховага дома разлілі паўкілаграма ртуці (фота)
22.04.2016 09:30
—
Разное
Фота: МНС
Магілёўскія выратавальнікі 21 красавіка выязджалі на ліквідацыю разліву ртуці ў сутарэнні шматпавярховага дома. Пра знаходку ў МНС паведаміў участковы міліцыянт. Спецыялісты службы хімічнай і радыяцыйнай абароны, якія прыбылі на месца, сабралі каля 500 грамаў ртуці і правялі дэмеркурызацыю месца разліву небяспечнага рэчыва. Агульная маса ртуці і адкідаў з яе утрыманнем склала 1,653 кг. Ніхто не пацярпеў.
Як паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, разліў ртуці заўважылі работнікі ЖЭУ падчас правядзення рамонтных працаў. Цяпер расследаваннем інцыдэнту займаецца міліцыя.