У Бабруйску з тралейбуса эвакуявалі 15 чалавек
21.04.2016 18:58
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net
Пятнаццаць чалавек былі эвакуяваны ў Бабруйску з тралейбуса. У яго салоне знайшлі безгаспадарчую сумку. Здарэнне адбылося ў сераду, 20 красавіка.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на УУС Магілёўскага аблвыканкама, у міліцыю патэлефанавала жанчына-кіроўца тралейбуса. На месца здарэння выехалі міліцыянеры, ратавальнікі, медыкі, сапёры. Пры абследаванні падазронай знаходкі сапёрна-піратэхнічнай групай выбухованебяспечных прадметаў выяўлена не было.
Высветлілася, што сумка належыць 51-гадоваму мясцоваму жыхару. Праверка працягваецца.