Мінчук пасварыўся з жонкай, скраў аўтобус і паехаў па горадзе (фота)
Фота: onliner.by
Мінчук пасварыўся з жонкай, скраў аўтобус і паехаў па горадзе. Здарэнне адбылося 21 красавіка а 6-й раніцы. Аўтобус Setra, які належыць прыватнай асобе, знаходзіўся на стаянцы па Батанічнай вуліцы, якая ахоўваецца. 24-гадовы мужчына завёў яго, знёс браму стаянкі, выехаў на Акадэмічную вуліцу і паехаў у бок праспекта Незалежнасці. Але не даехаў, яго спынілі і затрымалі, паведаміла сайту onliner.by прэс-сакратар ДАІ Першамайскага раёна сталіцы Кацярына Журымская.
Адзначаецца, што медасведчанне паказала больш за 1,5 праміле алкаголя ў зламысніка. Праводзіцца праверка. На здымках відаць, што ў аўтобусе выбітае шкло. Пры якіх абставінах гэта адбылося, невядома.
Малады чалавек распавёў, што пасля сваркі з жонкай зняў з карткі заробак і гуляў у начным клубе, ужываў алкаголь. Што было далей, ён не памятае.