Жыхарка Лепеля прадавала лекавыя травы і зарабіла 750 мільёнаў рублёў

Источник материала:  
21.04.2016 17:05 — Разное
Жыхарка Лепеля прадавала лекавыя травы і зарабіла 750 мільёнаў рублёў
Здымак з архіву. Фота: myogorod.ru

Жыхарка Лепеля прадавала лекавыя травы і за 2012-2015 гады зарабіла больш за 750 мільёнаў рублёў. Аднак яе дзейнасцю зацікавіліся супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Аршанскага РАУС. Яны высветлілі, што жанчына не зарэгістраваная індывідуальным прадпымальнікам. Травы яна набывала на разнастайных выставах, прысвечаных здароваму ладу жыцця.

Як інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, тавар быў у завадскіх ўпакоўках з фірмовымі этыкеткамі. Кліентаў жанчына шукала з дапамогай аб'яваў у тэматычных часопісах. Людзі тэлефанавалі і замаўлялі тавар, які яны пасля атрымлівалі па пошце.

Паведамляецца, што жанчына асуджаная судом Аршанскага раёна па артыкуле "незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць". Яе аштрафавалі на 500 базавых велічынь. Гэта — 105 мільёнаў рублёў.

←Идеальное средство для очистки совести

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика