У Мінску супрацоўнік ЖКГ атрымліваў заробак неіснуючых рабочых

Источник материала:  
21.04.2016 15:27 — Разное
У Мінску супрацоўнік ЖКГ атрымліваў заробак неіснуючых рабочых
Здымак з архіву.

У Мінску супрацоўнік Жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) атрымліваў заробак неіснуючых рабочых. 56-гадовы мужчына працаваў майстрам. Злоўжываючы сваімі службовымі паўнамоцтвамі, ён складаў фіктыўныя табелі ўліку працоўнага часу. На іх падставе бухгалтэрыя налічыла тром рабочым больш за 56 млн рублёў.

Як інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, гэта было выкрыта. Праверка паказала, што гэтых супрацоўнікаў не існуе, хаця яны і лічыліся ў штаце. Грошы з іх банкаўскіх рахункаў і картак, на якія налічваліся заробкі, атрымліваў майстар. Пракуратурай Савецкага раёна сталіцы распачатая крымінальная справа, артыкул — "крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі" (ч. 3 арт. 210 КК Беларусі). Мужчыне пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Вядома, што раней ён не меў праблемаў з законам.

←Деноминация: что белорусам ждать 1 июля?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика