Аўтамабіль у Мінску збіў насмерць рабочага і зваліўся з моста (фота)
20.04.2016 17:27
—
Разное

Фота: onliner.by
На скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Арлоўскай у Мінску 20 красавіка адбылося ДТЗ са смяротным вынікам.
Як піша onliner.by, пазадарожнік збіў рабочага, які займаўся рамонтам пуцеправода, і зваліўся з моста. Рабочы, як паведамляецца, загінуў.
Старшы інспектар ДАІ Цэнтральнага раёна Настасся Радзько распавяла, што за рулём аўто была 33-гадовая жанчына. Машына рухалася па вуліцы Арлоўскай з боку плошчы Бангалор. Пакуль невядомая прычына, чаму жанчына наехала на рабочага, затым пераехала праз бардзюр і вылецела з пуцеправоду ўніз, на праспект Пераможцаў.
У аўтамабілі былі мужчына і жанчына. Абставіны здарэння высвятляюцца.