У светлагорскай царкве знайшлі мёртвымі двух рабочых
20.04.2016 16:30
—
Разное
![У светлагорскай царкве знайшлі мёртвымі двух рабочых](http://www.21.by/pub/news/2016/04/1461160473746067.jpg)
Фота: ranak.by
У Петрапаўлаўскім храме ў Светлагорску 20 красавіка знайшлі целы двух мёртвых мужчын. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт Беларусі.
Паводле папярэдніх звестак, загінулі 31-гадовы і 34-гадовы рабочыя з Гомеля, якіх запрасілі ў царкву для рамонтных работ. Паведамляецца, што яны прыехалі толькі ў панядзелак. Яны начавалі ў царкве, дзе зранку іх і знайшлі мёртвымі. На целах мужчын не выявілі прыкмет гвалтоўнай смерці.
Следчыя прызначылі шэраг судова-медыцынскіх экспертыз для высвятлення прычын смерці.