У Гомелі кіроўца “Міцубісі” насмерць збіў дваіх пешаходаў
20.04.2016 10:48
—
Разное

Дарожна-транспартнае здарэнне з гібеллю людзей адбылося сёння ўначы ў Гомелі. 25-гадовы малады чалавек, кіруючы “Мітсубісі”, наехаў на дваіх пешаходаў, якія перасякалі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Гэта былі мужчыны 1959 і 1966 года нараджэння, якія загінулі.
І кіроўца, і ахвяры ДТЗ — мясцовыя жыхары, паведамляецца ў аператыўнай зводцы МУС.
Іншыя акалічнасці здарэння невядомыя. Наезд адбыўся каля 0.20 ночы.