У Бабруйскім раёне 4-гадовы хлопчык упаў у вогнішча
20.04.2016 11:04
—
Разное

У Бабруйкім раёне 4-гадовы хлопчык упаў у вогнішча і атрымаў апёкі кісці рукі 1-3 ступені. Здарэнне адбылося ў вёсцы Ступені. Дзіця трапіла ў агонь, разведзены ў двары дома. Хлопчык дастаўлены ў лякарню.
У той жа дзень яшчэ адно дзіця пацярпела ад апёкаў. Трэцякласнік з вёскі Неўда Наваградскага раёна адчыніў дзверцы паравога ацяплальнага катла, калі той працаваў, і апаліў сабе твар і рукі. Бацька хлопчыка ў той момант глядзеў тэлевізар у суседнім пакоі.
Школьнік дастаўлены ў лякарню, ён у стабільным цяжкім стане, перадае прэс-служба МНС.