Аватараў папрасіў прабачэння ў сведкаў, якія мелі непрыемнасці з-за яго справы

Источник материала:  
19.04.2016 20:11 — Разное
Аватараў папрасіў прабачэння ў сведкаў, якія мелі непрыемнасці з-за яго справы

Тарас Аватараў 19 красавіка на слуханнях у судзе Фрунзенскага раёна Мінска папрасіў прабачэння ў сведак, у якіх з'явіліся непрыемнасці з-за яго справы, перадае БелаПАН.

У прыватнасці, ён папрасіў прабачэння ў маладых людзей, з якімі на таксоўцы ехаў з Кіева ў Гомель праз украінска-беларускую мяжу. Адзін з гэтых трох прыяцеляў быў вымушаны змяніць арандаваную кватэру, бо гаспадыня была незадаволеная ператрусам, які правёў КДБ.

Выявілася, што спадарожнікам Аватараў паведаміў, быццам таксама вяртаецца з адпачынку ва Украіне. Адзін са сведкаў прыгадаў, што пэўную занепакоенасць у іх выклікала шапка-балаклава, якую Аватараў у нейкі момант у машыне раскатаў, а потым скруціў назад. Усе пасажыры звярнулі ўвагу, што іх спадарожнік быў з кіем, хаця і не было ўражання, быццам яму цяжка хадзіць ці ён траўмаваны.

Як паведамлялася раней, жыхар Наваполацка Тарас Аватараў (да 2011 года — Поспіх) быў затрыманы 26 лістапада 2015 года на чыгуначным вакзале ў Мінску. Пры ператрусе ў яго знайшлі маска з прарэзамі для вачэй, два пашпарты, самаробнае выбуховае прыстасаванне на аснове асколачных гранат, сігнальны пісталет, чорна-чырвоны сцяг "Правага сектара", а таксама даведку аб удзеле ў Антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне.

Аватарава вінавацяць у незаконным абароце зброі і боепрыпасаў, а таксама ў кантрабандзе зброі і боепрыпасаў. У судзе ён прызнаў сваю віну толькі ў незаконным абароце боепрыпасаў. Ён заявіў, што гранату знайшоў у Мінску на Свіслачы.

 

←Пенсионеры раньше времени получат бесплатные места для торговли овощами на минских рынках

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика