У Нясвіжы будуць шукаць страчаныя скарбы Радзівілаў

Источник материала:  
21.09.2015 13:10 — Разное


Сівая легенда пра скарбы Радзівілаў захапляе ўжо не адно пакаленне жыхароў нашай краіны і яе гасцей. Але шмат хто пра яе яшчэ нават не чуў. 

У Нясвіжы будуць шукаць страчаныя скарбы Радзівілаў
 

У Нясвіжы ў апошнія выходныя верасня пройдзе тэатральна-музычны фестываль. З гэтай нагоды кіраўніцтва музейнага комплексу разам з суарганізатарамі вырашыла выправіць мажлівы прабел у ведах беларусаў пра гісторыю князскага роду і пра тыя самыя багацці, якія дагэтуль ніхто не можа адшукаць. 

У Нясвіжы будуць шукаць страчаныя скарбы Радзівілаў
 

У Нясвіжы будуць шукаць страчаныя скарбы Радзівілаў
 

Падзеі гульні разгортваюцца вакол самай цікавай часткі скарбаў — 12 апосталаў. Гісторыкі не могуць дакладна сказаць, як яны выглядалі і што з імі адбылося падчас вайны 1812 года. 

У Нясвіжы будуць шукаць страчаныя скарбы Радзівілаў
 

Згодна са ціплымі звесткамі, гэта былі скульптуры ў паўтара метра вышынёй са срэбра з пазалотай, іх упрыгожвалі каштоўныя камяні. Такі чароўны артыфакт быў згублены, калі імперскія войскі грабілі радавыя скарбніцы беларускіх князёў. Згодна з апісаннем, з нясвіжскага палацу ў Расею вывязлі больш за 40 вазоў каштоўнасцяў, але пра апосталаў нічога не вядома. Ці то іх скраў хтосьці з рабавальнікаў, ці то скарбнік не распавёў, дзе знаходзіцца сховішча. Мясцовыя жыхары ўпэўнены, што 12 апосталаў дагэтуль застаюцца ў зямлі Нясвіжчыны і абараняюць край ад нягодаў.

Гісторыя становіцца цікавей, калі сам прымаеш у ёй удзел, перакананыя арганізатары. Музычна­тэатральны, інтэрактыўны, пазнавальны квэст дасць магчымасць удзельнікам дакрануцца да гісторыі тых апосталаў, а можа і разгадаць таямніцы мінулых часоў, звязаныя з імі. 

У Нясвіжы будуць шукаць страчаныя скарбы Радзівілаў
 

Гэта пілотны запуск падобнага праекту. Калі ўсё пройдзе добра, а гульня знойдзе цікавасць у наведвальнікаў, магчыма, палац будзе ладзіць падобныя квэсты перыядычна. На сёння ёсць ідэя стала выкарыстоўваць палац у якасці гульнявой пляцоўкі, не замінаючы пры гэтым асноўнай турыстычнай плыні.

«Квэст — калектыўная праца вялікай каманды: аўтара сюжетнай лініі, распрацоўшчыка гульні, галоўнага квэст-эксперта. Акрамя гэтага, гульня была б немагчымая без непасрэднага ўдзелу навуковых супрацоўнікаў музея-запаведніка «Нясвіж». Непаўторную атмасферу пагружэння ў гістарычныя падзеі стварыў музычны дом «Класіка», які дадаў у квэст такіх фарбаў, як анімаваныя персанажы ў выкананні актораў тэатру, і музычнае суправаджэнне аўтэнтычнай музыкай 17-19 стагоддзяў. І, вядома, каманда праграмістаў, якая зрабіла магчымым выкарыстанне мабільнай версіі квэсту», — распавёў суарганізатар гульні, кіраўнік праекту Shukaj.byЯраслаў Ліхачэўскі

У Нясвіжы будуць шукаць страчаныя скарбы Радзівілаў
 

Намесніца дырэктара музея­запаведніка «Нясвіж» Наталля Жэрка распавяла: «Гістарычны квэст «Дванаццаць апосталаў» — гэта ўнікальная магчымасць самастойна пабываць у незвычайных месцах палаца, куды немагчыма патрапіць разам з экскурсіяй — сутарэнні, вежы, валы. Ён ахоплівае часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Падчас розных узроўняў гульні можна сустрэць Пане Каханку, ролю якога выконвае Юрый Жыгамонт, прайсці выпрабаванні ў Радзівіла Рыбанькі, убачыць і пачуць Марыю Дароту з роду дэ Кастэлян, і, магчыма, сустрэцца з іншымі гаспадарамі і прывідамі палаца». 

У Нясвіжы будуць шукаць страчаныя скарбы Радзівілаў
 

У Нясвіжы будуць шукаць страчаныя скарбы Радзівілаў
 

Акрамя асноўнай квэст­праграмы наведвальнікаў палаца 26 верасня ва ўнутраным дворыку чакаюць тэатральная дзея, удзельнікам якой яны змогуць стаць, інтэлектуальны клуб, музыка ад брас­квінтэта «Няміга», прысмакі, гульні і шмат чаго іншага.

Квэст прадугледжвае ўдзел асобных каманд, колькасць гульцоў каманды ад 1 да 7 чалавек любога ўзросту. 

У Нясвіжы будуць шукаць страчаныя скарбы Радзівілаў
 


Фотаздымкі арганізатараў



Марыя ГРЫЦ
←Мировой коллапс: Skype стал недоступен для пользователей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика