Трыбун і летуценнік

Источник материала:  
11.07.2014 — Разное

«Беларусь 3» прапануе гледачам пагартаць старонкі біяграфіі адной з самых загадкавых асоб XX стагоддзя — Уладзіміра Маякоўскага. Прыхільнікам канала 19 ліпеня, у дзень, калі паэт з’явіўся на свет, будзе прадстаўлена дакументальная стужка «Бесценных слов транжир и мот», у якой расказваецца пра жыццё творцы.

Голас Уладзіміра Маякоўскага змяніў стыхію рускага слова: яго вершамі зачытвалася прагрэсіўная моладзь, ён валодаў дарам ствараць словы, якіх дагэтуль не існавала. Ён быў паўсюль: у літаратуры, жывапісе і рэкламе, і ў той жа час яму ўсюды было цесна…

Пра аднаго з найвялікшых паэтаў Сярэбранага веку раскажуць літаратурны крытык Леў Анінскі, пісьменнік Ігар Волгін, тэатральны рэжысёр Андрэй Жыцінкін, акцёр Веніямін Смехаў.

Дакументальны фільм «Бесценных слов транжир и мот» выйдзе ў эфір у 16.50. 

←МИД Беларуси рекомендует воздержаться от поездок в Израиль

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика