Стаў над Дняпром Хачкар
17.05.2014
—
Разное
Армянская дыяспара ўстанавіла ў Магілёве памятны знак.
Каменная стэла з разной выявай крыжа «прапісалася» на гарадской набярэжнай.
— Яна ўстаноўлена ў гонар адзінаццаці армян, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны ваявалі на Магілёўшчыне, — адзначыў кіраўнік абласной дыяспары Армен Хачатран. — У іх ліку і Герой Савецкага Саюза Сурэн Саркісян.
Сродкі на памятны знак сабралі магілёўскія армяне, а зрабіў яго скульптар з Ерэвана Араік Макян. Для стварэння Хачкара быў выкарыстаны прыродны камень Арменіі — туф. Урачыстасці з нагоды адкрыцця знака павінны адбыцца ў чэрвені, у час святкавання Дня горада Магілёва.