Серабро за талент

Источник материала:  
17.05.2014 — Разное

Салістка магілёўскага тэатра-студыі «Вясёлка» Лізавета ПЕГАНАВА (на здымку) стала адной з пераможцаў першых адкрытых маладзёжных Еўрапейскіх Дэльфійскіх гульняў.

— Яны праходзілі ў Валгаградзе, — удакладніла намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Святлана Рыськова. — Ліза выступала ў намінацыі «Эстрадныя спевы». Конкурснае выпрабаванне праходзіла ў два туры: удзельнікам прапанавалі выканаць розныя па жанрах і характары песні, у тым ліку на роднай мове.

Першыя еўрапейскія спаборніцтвы сабралі каля 700 удзельнікаў ад 10 да 25 гадоў больш чым з 20 краін. Журы ацэньвала ўзровень мастацкага выканання, вакальнае майстэрства, валоданне стылістычнымі асаблівасцямі, артыстызм. Лізавета Пеганава з гонарам вытрымала ўсе выпрабаванні і заваявала сярэбраны медаль.

Фота: сямейны архіў

←Незабываемая поездка «Эребуни» в сказочную Латвию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика