Па Дзвіне на байдарках

Источник материала:  
16.05.2014 — Разное

На Віцебшчыне сустракаюць удзельнікаў замежнай турыстычна-даследчай экспедыцыі.

Каля дзясятка заўзятых турыстаў вырашылі прайсці па рацэ Дзвіне—Даўгаве і стварыць серыю дакументальных фільмаў аб жыцці суседніх краін. У Віцебск яны прыбылі з Расіі на байдарках. Мелкаводдзе не дазво-ліла латышам выкарыстаць на гэтым адрэзку іншы від воднага транспарту. Але цяпер у Віцебск з Прыбалтыкі дастаўлена судна, падобнае на ладдзю.

Пакуль жа госці наладзілі для гараджан тэатралізаванае гістарычнае прадстаўленне ля мемарыяла Трох штыкоў, а ўжо хутка іх падарожжа працягнецца.

Удзельнікаў турыстычна-даследчай экспедыцыі будуць сустракаць ў Бешанковіцкім, Полацкім і Верхнядзвінскім раёнах. Яны наведаюць самыя цікавыя месцы, звязаныя з культурай і гісторыяй беларускага народа. Прыкладна праз тыдзень турысты развітаюцца з Віцебшчынай і перасякуць водную мяжу Беларусі і Латвіі.

←Белорусские санатории могут потерять российских отдыхающих

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика