Прайсці дарогамі вайны

Источник материала:  
13.05.2014 — Разное

Літаратурна-музычная вечарына «Дарогамі вайны», прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук. На сустрэчы гучалі паэтычныя радкі і музычныя творы, прысвечаныя гераічнаму по-дзвігу нашага народа, тым, хто чакаў і верыў у перамогу.

Да вечарыны была прымеркавана выстаўка «Беларусь партызанская». У яе экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя дакументальныя матэрыялы часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў фондах аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН. Сярод рэліквій — дакументы з асабістага архіва гісторыка І.С. Краўчанкі, шматлікія падпольныя і партызанскія выданні — ад рэспубліканскіх, абласных, раённых газет да насценных лісткоў і маладзёжных антыфашысцкіх бюлетэняў. Падрабязную інфармацыю пра гэтыя сродкі барацьбы з ворагам змяшчае факсімільнае выданне «І паўстаў народ...», таксама прадстаўленае ў экспазіцыі. Побач — кнігі з серыі «Бібліятэка маладога партызана» і «Героі Айчыннай вайны», а таксама з асабістай бібліятэкі кіраўніка падпольных абкамаў і райкамаў ЦК КП(б) Беларусі П.К. Панамарэнкі, творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў з аўтографамі і ўладальніцкімі запісамі, экспазіцыя «Новые книги о войне», у якой прадстаўлены сучасныя навуковыя і навукова-папулярныя выданні.

←Шматдзетныя сем’і пра тое, як ім жывецца ў вуллі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика