Каляндар: 130 год Вітольду Івіцкаму, 350 п'есе "Тарцюф"
Падзеі гэтага тыдня.
9 мая. Дзень Перамогі.
***
У 1953 годзе выйшаў першы нумар часопіса “Маладосць”.
***
10 мая. 130 год ад нараджэння святара Вітольда Івіцкага. Падчас Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў яўрэям, вязням і рэпрэсаваным. Яго ўзялі ў закладнікі нацысты ў Пінску. Калі яго разам з іншымі вывезлі на расстрэл, высветлілася, што ў спісе на экзэкуцыю на аднаго чалавека менш. Афіцэр СС прапанаваў святару выйсці з расстрэльнага шэрагу. Але Івіцкі папрасіў замест сябе вызваліць начальніка чыгуначнай станцыі, які меў жонку і дзяцей.
***
11 мая. У 1883 годзе нарадзіўся Янка Маўр – беларускі пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцяў і раманаў для дзяцей і моладзі.
***
У Тайландзе − свята першай баразны, а ў Ісландыі − апошні дзень рыбацкага сезона.
***
12 мая. 650 год таму заснаваны Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве.
***
Міжнародны дзень медыцынскай сястры.
***
350 год таму ў Версалі адбылася прэм’ера п’есы “Тарцюф” Мальера.
***
13 мая. У 1933 годзе нарадзіўся Аляксандр Кішчанка, аўтар “Габелена стагоддзя” і габелена “Чарнобыль”.
***
377 год таму кардынал Рышэлье, памятаючы пра сваіх ворагаў, загадаў закругліць усе кінжалы для нарэзкі мяса за сталом. Так узнік сталовы нож.
***
У 1857 годзе з-за чуткаў, нібы разваляцца шматпавярховыя дамы парыжане ў паніцы пакінулі горад.
***
У 1930 годзе забілі апошняга дзікага сумчатага ваўка.
***
14 мая. 70 год таму нарадзіўся аўтар “Зорных войнаў” і “Індыяна Джонс” Джордж Лукас.
***
15 мая. У 1882 годзе нарадзіўся Уладзіслаў Галубок, беларускі тэатральны дзеяч.