У Вілейцы пройдзе сустрэча да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін
21.04.2014
—
Разное
![](http://www.21.by/pub/news/2014/04/1398070442253328.jpg)
Касцёл у Касцяневічах уваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Фота з сайта ekskursii.by
У сераду, 23 красавіка, у выставачнай зале імя Сілівановіча адбудзецца сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін.Прымуць у ёй удзел прадстаўнікі краязнаўчага музея і Вілейскай суполкі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Запрашаюць усіх жадаючых. Пачатак сустрэчы а 16 гадзіне, паведаміла паведаміла навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Надзея Аўдзей.
Дарэчы, на тэрыторыі Вілейскага раёна ёсць 25 аб’ектаў, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.