Ашмяны. П'яны кіроўца райаддзела адукацыі прывёз дзяцей на мінскі вакзал
14.04.2014
—
Разное
45-гадовы кіроўца прывёз школьнікаў на вакзал у Мінску на мікрааўтобусе. Яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Паводле медагляду, у яго крыві было 0,5 праміле алкаголю.
Каля 8:30 сёння, 14 красавіка, дзяржаўтаінспектары спынілі "Газэль" для праверкі дакументаў.
− У інспектараў адразу з'явілася падазрэнне, што кіроўца нецвярозы, яны адчулі рэзкі пах алкаголю. Медагляд паказаў вынік 0,5 праміле, − паведаміла для auto.tut.by прадстаўнік ДАІ Кастрычніцкагка раёна Мінска Вольга Прышчэпа.
Акрамя дзяцей у салоне былі і дарослыя, якія не заўважылі стан кіроўцы.
Сам кіроўца патлумачыў, што вечарам ён выпіў 200 грамаў піва, а ў 5 гадзін раніцы выехаў з Ашмян у Мінск.
На мужчыну, які працуе кіроўцам у аддзеле адукацыі, склалі адміністрацыйны пратакол за кіраванне ў п'яным стане. Аўтамабіль Ашмянскага аддзела адукацыі адправілі на штрафстаянку.
У Мінск выклікалі механіка, які дазволіў кіроўцу выехаць у рэйс.