Колькі зарабілі кандыдаты ў дэпутаты за год: ад 10 да 600 мільёнаў

Источник материала:  
21.03.2014 — Разное

Якога яны ўзросту, з якіх партый і кім працуюць? Упершыню ў дэпутаты ідзе кіраўнік суполкі ў "Вконтакте"

23 сакавіка пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы. Што можна заўважыць, прааналізаваўшы спісы кандыдатаў у дэпутаты? 

У падлік мы ўключылі кандыдатаў з нашага рэгіёна і ў раённыя, і ў абласныя Саветы. Згодна з сайтам Вілейскага райвыканкама, чацвёра кандыдатаў у раённы Савет знялі свае кандыдатуры: Святлана Валынец, Альбін Сяржант, Валеры Германенка і Сяргей Гарачаў. Ва ўсіх іх на выбарчых акругах былі альтэрнатывы. Мы аналізавалі спіс кандыдатаў, актуальны на 17 сакавіка.

Больш мужчын

Ва ўладу пераважна ідуць мужчыны. Яны займаюць 67% у спісе нашага рэгіёна. Жанчыны, адпа­ведна − 33% кандыдатаў у дэпутаты.


Гадавы даход кандыдатаў у дэпутаты, якія былі пададзеныя на афіцыйных сайтах райвыканкамаў. Лік – у рублях. Дакладныя лічбы можна пабачыць у спісе, размешчаным ніжэй. Найменшы даход у Віталя Зялкоўскага – 10 мільёнаў рублёў. Найбольшы – у Андрэя Душэўскаг

Чвэрці кандыдатаў – ад 40 да 44 год

Самая распаўсюджаная сярод кандыдатаў узроставая група − 40-44 гады ўключна. Такіх кандыдатаў мы налічылі 59. На другім месцы − узрост 50-59 год. Усяго у гэтым прамежку ўзросту 53 кандыдаты. Менш у дэпутаты ідуць людзі пенсійнага ўзросту − дзесяць чалавек. Яшчэ менш − моладзь. У рэгіёне сем кандыдатаў у дэпутаты, якім да 30 год.

Самыя маладыя з кандыдатаў: станочнік “Маладзечнамэблі” і кіраўнік суполкі ў "Вконтакте" Яўген Каросцік, Гарадоцкая выбарчая акруга №17, Маладзечна. Яму 26 год.

Столькі ж год другому сакратару райкама БРСМ Кацярыне Роліч, Шко­льная выбарчая акруга №5, Мядзел.

Самы сталы кандыдат − 68-гадовы Міхаіл Грыхуцік, старшыня Ашмянскага раённага Савета ветэранаў. Ён балатуецца ў Доргішскай выбарчай акрузе №3, Ашмяны.

Узрост (уключна)Колькасць
Да 302,8%
30-347,6%
35-399%
40-4424%
45-4917%
50-5421%
55-5914,2%
Пасля 604%


Шэсць партый і 92% беспартыйных

Пераважная боль­шасць кандыдатаў – беспар­тыйныя, 92,2%. Прадстаўнікі Камуністычнай партыі займаюць 4,5%.  Трое прадстаўнікоў Ліберальна-дэмакратычнай партыі, а гэта 1,2%. Двое кандыдатаў, ці 0,8% − сябры Аграрнай партыі.

Сярод кандыдатаў па адным прадстаўніку Беларускага народнага фронту, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, агулам яны займаюць 1,2%.

Па роду дзейнасці мы разбілі кандыдатаў у групы. Большасць кан­дыдатаў − гэта настаўнікі, кіраўнікі дашкольных, сярэдніх і сярэдніх спецыяльных устаноў.



Галіна

Працэнт сярод кандыдатаў
у дэпутаты нашага рэгіёна
Адукацыя15,7%
Жыллёва-камунальная гаспадарка, паліва, газ, энергетыка, дарожна-будаўнічая11,4%
Дырэктары прадпрымстваў, заводаў, філіялаў10,6%
Сельская гаспадарка10,2%
Саветы дэпутатаў, сельвыканкамы9,3%
Начальнікі аддзелаў і іншыя работнікі райвыканкамаў, ідэолагі7,7%
Дактары, фельдчары7,7%
Міліцыя, МНС, Следчы камітэт, ваенныя4,9%
Сацыяльная3,2%
Прадпрымальнікі, дырэктары прыватных фірм2,8%
Культура2%
Банкі2%
Гандаль, спажывецкія таварыствы2%
Рэдакцыі газет2%
Лясная гаспадарка2%
Старшыні прафсаюзаў1,2%
Рабочыя0,8%
Спорт і турызм0,8%
Пошта і сувязь0,8%
Пенсіянеры0,8%
Чыгунка0,4%
БРСМ0,4%
Часова не працуюць0,4%

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На жаль, толькі маладзечанскія, вілейскія і мядзельскія выбарчыя акругі далі звесткі аб даходзе за 2013 год сваіх кандыдатаў і пра іх маёмасць на афіцыйных сайтах сваіх райвыканкамаў.

Хто ідзе ва ўладу ў нашым рэгіёне (СПІС)

"Суровы турыст" ідзе ў абласныя Саветы. Хто яшчэ ў яго кампаніі (+пералік гадавых даходаў і маёмасці)



Гадавы даход кандыдатаў у дэпутаты, якія былі пададзеныя на афіцыйных сайтах райвыканкамаў. Лік – у рублях. Дакладныя лічбы можна пабачыць у спісе, размешчаным ніжэй. Найменшы даход у Віталя Зялкоўскага – 10 мільёнаў рублёў. Найбольшы – у Андрэя Душэўскага, большы за 611 мільёнаў рублёў.

Спампаваць: Dahod Deputatau.JPG (125kb)

←Новые туристические маршруты появились на карте Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика