Вызначылі галоўныя экалагічныя праблемы Вілейшчыны: сярод іх – забруджванне малой ракі Пляснянкі і стан Вілейскага вадасховішча

Источник материала:  
12.03.2014 — Разное

Рака Пляснянка ля вуліцы Пляснянская можа стаць добрым месцам адпачынку для гараджан і гасцей Вілейкі.

Сярод іх – забруджванне малой ракі Пляснянкі і стан Вілейскага вадасховішча.

"РГ" паведамляла, што Рэгіянальны экалагічны цэнтр для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы выдзеліў Вілейшчыне грант у памеры 50 тысяч еўра для рэалізацыі экалагічнага комплексу мерапрыемстваў кампанента праграмы STREAM.

У верасні мінулага года Вілейскі райвыканкам і гэты цэнтр падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве па рэалізацыі ініцыятывы “Падтрымка ўстойлівасці планавання экалагічных мерапрыемстваў у населеных пунктах Беларусі і Малдовы”.

Асноўны этап ажыццяўлення ініцыятывы пачнецца ў ліпені. А да гэтага часу каардынацыйны савет і працоўная група мусяць распрацаваць мясцовы экалагічны план дзеянняў. Ён закліканы даць аб’ектыўны і ўсебаковы аналіз важнейшых для раёна праблем у сферы аховы навакольнага асяроддзя.

Пра тое, як ідзе праца, паведаміў каардынатар па стварэнні мясцовага экалагічнага плана дзеянняў па Вілейскім раёне Сяргей Ганчар:

“Апытанне для вывучэння грамадскай думкі

Прадугледжана вывучэнне грамадскай думкі па асноўных экалагічных праблемах, каб зразумець, якія з іх турбуюць насельніцтва раёна больш за ўсё. Для гэтага правялі кампанію па анкетаванні насельніцтва. Анкеты  распаўсюдзілі ва  ўстановах адукацыі для бацькоў навучэнцаў, сярод работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў горада, у сельскай мясцовасці. Падчас вывучэння грамадскай думкі запоўнілі 837 анкет. Гэта складае каля 3% усяго насельніцтва ва ўзросце ад 18 гадоў.

Большасць людзей, якія адказалі на пытанні, знаходзяцца ва ўзроставай групе 25-50 гадоў (больш за 73%). Большасць рэспандэнтаў маюць вышэйшую адукацыю –  81, 3 %.


Найбольш хвалююць праблемы з вадой

Па выніках апытання ў дзясятку самых галоўных раённых экалагічных праблем з 19 прапанаваных былі адзначаны наступныя (у парадку важнасці):

1. Якасць пітной вады.

2. Сцёкавыя воды бытавой каналізацыі.

3. Якасць вады ў каналах, рэках або азёрах.

4. Адсутнасць догляду за грамадскімі зялёнымі тэрыторыямі, паркамі.

5. Стан існуючых аб’ектаў турызму і адпачынку.

6. Нізкая якасць мясцовых дарог, тратуараў; недахоп месцаў для паркоўкі.

7. Звалкі камунальных адходаў.

8. Нерацыянальнае, нямэтавае выкарыстанне сельскагаспадарчых зямель.

9. Нездавальняючая праца або адсутнасць камунальных службаў.

10. Праблемы абароны і захаванасці прыродных помнікаў і рэсурсаў.

Першыя тры праблемы былі вызначаныя як прыярытэтныя прыкладна ў 30% рэспандэнтаў. Апошняя праблема з чацвёркі найважнейшых атрымала 18%.

Пляснянка і вадасховішча − ў дзеянні

З улікам інтарэсаў грамадскасці і меркавання спецыялістаў вылучылі наступныя прыярытэтныя вобласці, якія і стануць асновай будучага мясцовага экалагічнага плана дзеянняў:

1. Сцёкавыя воды бытавой каналізацыі – гэта праблема забруджвання малой ракі Пляснянкі, якая і забруджваецца за кошт сцёкавых вод бытавой каналізацыі (Пляснянка ўпадае ў раку Вілія, якая нясе свае воды ў Балтыку).

2. Кіраванне камунальнымі адходамі – гэта правядзенне далейшай працы па раздзельным зборы смецця і далейшай перапрацоўцы цвёрдых бытавых адходаў.

3. Якасць вады ў каналах, рэках і азёрах – гэта стан самага буйнога штучнага вадаёма Беларусі – Вілейскага вадасховішча.

4. Стан існуючых аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры – месцаў адпачынку і развіццё зялёнага турызму”.

ПадрыхтаваўАлесь ВЫСОЦКІ.

Фота з архіву "РГ".

 

 

←На Троицкой горе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика