Каляндар: 80 год Арсеню Лісу, 100 Валянціну Таўлаю

Источник материала:  
06.02.2014 — Разное

І іншыя даты тыдня. 4 лютага. 80 гадоў з дня нараджэння Арсеня Ліса (1934), беларускага фалькларыста, літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук (1997), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986). Нарадзіўся ў вёсцы Вётхава, цяпер Смаргонскі раён. Аўтар даследаванняў па гісторыі культуры, жанрах беларускага фальклору, фалькларыстыкі.
                 ***
1746 год. Нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка, вядомы ваенны і палітычны дзеяч.
                  ***
8 лютага. 100 гадоў з дня нараджэння Валянціна Таўлая (1914 – 1947), беларускага паэта, літаратуразнаўца, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.
***
11 лютага. Нарадзіўся Напалеон Орда (1807 – 1883), беларускі мастак, кампазітар, піяніст. Атрымаў вядомасць стварэннем серый архітэктурна-гістарычных пейзажаў, якія зафіксавалі былую славу, веліч і культуру беларускага, літоўскага, польскага і ўкраінскага народаў. Да нашых дзён дайшло 1060 малюнкаў мастака, якія пераважна захоўваюцца ў музеях Польшчы і Украіны. У Беларусі  зрабіў каля 200 замалёвак. Сярод мастакоўскіх прац ёсць “Валожынскі палац”, “Крэўскі замак”, “Гродна”. Адна з работ мастака, выява Нясвіжскага замка Радзівілаў, адлюстраваная на беларускай банкноце ў 100 000 рублёў. Як кампазітар стварыў больш за 20 паланэзаў, мазурак, вальсаў, накцюрнаў, полек, серэнад, а таксама рамансаў і песень на словы Адама Плуга. Яго творы гучалі са сцен Францыі, Германіі, Польшчы, Расіі. Адзін сезон (1847) з’яўляўся дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы. Творчым і жыццёвым крэда мастака былі словы: “Хто хоць жменькай зямлю носіць, той зможа насыпаць гару”.
***
12 лютага. 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Бакланава (1914 – 1990), заслужанага архітэктара Беларусі. З 1944 працаваў у інстытуце Белдзяржпраект. Асноўныя працы: Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР, архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, Дзяржаўны мастацкі музей БССР, навучальныя карпусы Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі, медыцынскага інстытута, комплекс дома адпачынку “Сосны” на возеры Нарач.
***
13 лютага. 40 гадоў таму (1974) памерла Паўліна Мядзёлка, дзяячка беларускай культуры.
Марыя БЕРАСНЕВА.
Фота kamunikat.org.

←Без спайса в конспекте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика