Пра вайну на тэрыторыi міру

Источник материала:  
25.01.2014 — Разное

Напярэдадні Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Брэсцкай крэпасці адкрыецца новы музей.

Як паведаміў дырэктар мемарыяльнага комплексу Рыгор Бысюк, яго рабочая назва «Музей вайны. Тэрыторыя міру». Сутнасць новай установы карэнным чынам адрозніваецца ад галоўнай ідэі Музея абароны Брэсцкай крэпасці.

— Мы хочам паказаць стан людзей, прыроды і крэпасці ў цэлым напярэдадні Вялікай Айчыннай, — тлумачыць Рыгор Бысюк. — Таксама ў экспазіцыі будзе адлюстравана досыць няпростая тэма: жыццё абаронцаў крэпасці і іх сем’яў пасля таго, як яны пакінулі цытадэль. Вядома, што многія з іх апынуліся ў палоне і, такім чынам, аказаліся непрызнанымі на Радзіме.

Як адзначыў дырэктар мемарыяльнага комплексу, экспазіцыя новага музея будзе вельмі эмацыянальнай. Гэтаму будуць садзейнічаць шматлікія дакументы — дзённікі, лісты, успаміны тых, хто абараняў крэпасць. Рыгор Бысюк падкрэслівае, што тэма вельмі тонкая, і музейшчыкі рызыкуюць сутыкнуцца з негатыўнай рэакцыяй. Але кіраўніцтва спадзяецца, што экспанаты ў суправаджэнні сучасных мультымедыйных тэхналогій нікога не аставяць абыякавымі.

←Беларусь представила свой туристический потенциал на выставке в Вильнюсе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика