Пільным вокам
11.01.2014
—
Разное
Школьнiкi, навучэнцы тэхнiкумаў, каледжаў і ліцэяў ад 13 да 18 гадоў могуць бліснуць ведамі на навукова-інжынерным конкурсе «Belarus Science and Engineering Fair-2014».
Яго арганiзавалi ўпраўленне адукацыі Мінаблвыканкама, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі, адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій і карпарацыя «Intel», каб стварыць стымул для навуковага і творчага развіцця, а таксама прыгледзецца да будучых высакакласных прафесіяналаў.
Конкурс пройдзе па сямi накiрунках, сярод якiх інфарматыка, хімія, матэматычныя навукi, фізіка, энергазберагальныя тэхналогіi i іншыя.
Для ўдзелу ў iм неабходна да 28 студзеня зарэгiстравацца на сайце http://moiro.by.