Каляндар: 60 год маладзечанскай мэблевай фабрыцы, 145 год Ядвігіну Ш.

Источник материала:  
03.01.2014 — Разное

І іншыя падзеі гэтага тыдня.

4 студзеня. 285 гадоў з дня нараджэння Літавора Яўхіма Ігнація Юзафа Храптовіча (1729 – 1812), грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, філосафа, публіцыста, паэта.
***
145 гадоў з дня нараджэння Ядвігіна Ш. (сапр. Лявіцкі Антон Іванавіч, 1869 – 1922), беларускага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў беларускай прозы. Нарадзіўся ў маёнтку Добасна (Магілёўшчына) у сям’і ўпраўляючага маёнткам. Вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях у 1890 годзе быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Сядзеў у турме. Вярнуўшыся ў Беларусь, працаваў памочнікам правізара ў Радашкавічах. Па стане здароўя пакінуў працу і пераехаў з сям’ёй у бацькоўскі фальварак Карпілаўка (каля Радашкавічаў), дзе і правёў большую частку жыцця. Памёр у Вільні. У Радашкавічах Ядвігіну Ш. устаноўлены мемарыяльны камень. Лепшую частку яго мастацкай спадчыны складаюць алегарычныя апавяданні, апавяданні-байкі, разнастайныя па тэматыцы і эмацыйнай афарбоўцы. Звяртаўся і да сацыяльна-псіхалагічных апавяданняў. Творы Ядвігіна прасякнутыя спачуваннем беларускаму селяніну, гарачым імкненнем садзейнічаць грамадскім пераменам у лёсе беларускага народа, пратэстам супраць сацыяльнай несправядлівасці. Яму належыць першы беларускі раман “Золата” (няскончаны), які вызначаецца напружаным драматычным сюжэтам.
***
7 студзеня. Раство Хрыстова (праваслаўнае).
***
8 студзеня. 90 гадоў з дня нараджэння (1924) Алеся Савіцкага (Аляксандра Ануфрыевіча), беларускага пісьменніка.
***
60 гадоў назад (1954) у Маладзечне ўведзена ў эксплуатацыю мэблевая фабрыка (з 1977 года – у Мінскім вытворчым мэблевым аб’яднанні, з 1992 – Маладзечанскае арэнднае вытворчае мэблевае аб’яднанне, з 1994 года – закрытае акцыянернае таварыства “Маладзечнамэбля”).
***
9 студзеня. 85 гадоў з дня нараджэння Івана Стасевіча (1929 – 1998), беларускага мастака, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА.

Фота www.gazetaby.com.

←В Беларуси урегулируют обременения движимого имущества

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика