Пайшлі ў народ

Источник материала:  
27.12.2013 — Разное

Тэлегледачы падпяюць артыстам, а поп-зоркі выступяць з фальклорнымі калектывамі.

Тэлеканал «Беларусь 2» 31 снежня прадставіць самую народную і душэўную святочную праграму «Навагодняя ноч-2014» на аснове ўпадабанага тэлегледачамі караоке-шоу «Імперыя песні».

Згодна са сцэнарыем, вядучыя Дзмітрый Карась і Віталь Карпанаў (Віталь — у вобразах Дзеда Мароза і Снягуркі) адказваюць за навагодні эфір і ўсю ноч праводзяць за рэжысёрскім пультам. А іх гасцямі ў святочным эфіры стануць вядомыя беларускія выканаўцы Алёна Ланская, Саша Нэма, Слава Нагорны і Леся Кодуш, Жанет, Ларыса Грыбалёва, Анатоль Ярмоленка, Іна Афанасьева, Вольга Плотнікава, Венера і многія іншыя артысты. Згодна з правіламі караоке, тэксты кампазіцый, якія прагучаць, для тэлегледачоў прадубліруе на экране бягучы радок.

Тэлеканал «Беларусь 3» у самую чароўную ноч года запрашае паглядзець унікальны праект «100 песень для Беларусі. Наперад у мінулае». У канцэрце, канцэпцыю якога вызначыў беларускі абрад, звязаны са святкаваннем Каляд, прагучаць лепшыя музычныя кампазіцыі. Да «гаспадароў», песенных калектываў з глыбінкі, за¬вітаюць «госці» — як маладыя, так і вядомыя папулярныя беларускія артысты, якія выканаюць старыя песні на новы лад. Акрамя таго, прагучаць дуэтныя кампазіцыі ў выкананні фальклорных калектываў і прафесійных спевакоў.

←Брестская и Гродненская области будут активнее развивать событийный туризм

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика