Каляндар: 215 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча, Каляды
І іншыя падзеі тыдня.
20 снежня. 85 гадоў з часу прыняцця (1928) Пастановы СНК БССР аб прысваенні Уладзіславу Галубку – першаму ў Беларусі – ганаровага звання народнага артыста БССР.
***
55 гадоў назад (1958) пачалася вытворчасць газавых пліт на Брэсцкім механічным заводзе (з 1959 года – Брэсцкі завод газавай апаратуры).
***
22 снежня. 105 гадоў з дня нараджэння Марыны Троіцкай (1908 – 1989), рэжысёра радыё, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
***
55 гадоў назад (1958) выдадзены Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні БССР ордэнам Леніна за паспяховае аднаўленне народнай гаспадаркі і вялікія дасягненні беларускага народа ў далейшым развіцці прамысловасці, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і культуры.
***
24 снежня. 215 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча (1798 – 1855), польскага паэта беларускага паходжання, грамадскага дзеяча, публіцыста. Паэтычная натура Адама Міцкевіча фарміравалася на беларускіх народных казках, песнях, паданнях і легендах. Вядомы перш за ўсё сваімі баладамі, паэтычнымі апавяданнямі – драма “Дзяды” і паэтычная эпапея “Пан Тадэвуш”. Сярод іншых ўплывовых твораў Міцкевіча вылучаюцца паэмы “Конрад Валенрод” і “Гражына”. Памёр у Канстанцінопалі, куды ён прыехаў аказваць дапамогу ў арганізацыі польскіх войскаў для барацьбы з Расійскай імперыяй у Крымскай вайне. Яго астанкі пазней былі перавезеныя ў Бабельскі сабор у Кракаве.
***
100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Кулакоўскага (1913 – 1986), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі.
***
100 гадоў з дня нараджэння Фёдара Маркава (1913 – 1958), аднаго з арганізатараў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Вілейскай вобласці, Героя Савецкага Саюза.
***
25 снежня. Божае нараджэнне, Каляды каталіцкія.
***
95 гадоў з дня нараджэння Зінаіды Канапелькі (1918 – 1997), актрысы, народнай артысткі Беларусі.
***
26 снежня. 120 гадоў з дня нараджэння Яўгена Цікоцкага (1893 – 1970), кампазітара, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР.
Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА.
Фота key-foto.livejournal.com