Флора і фаўна
20.12.2013
—
Разное
Уладальнiкам беларускiх аграэкасядзiб не трэба саромецца пераймаць вопыт замежных калег
Аграсядзібы Гродзеншчыны для прыцягнення турыстаў могуць наладзіць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з мясцовымі заказнікамі, а таксама самастойна вывучыць флору і фаўну сваёй мясцовасці для стварэння экалагічнага брэнда. Пра гэта гаварылася ў Гродне на спецыяльным трэнінгу, арганізаваным спецыялістамі праекта USAID «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё». Сюды прыехалі ўладальнікі аграсядзіб, кіраўнікі ландшафтных заказнікаў і прыродаахоўных устаноў, эксперты ПРААН, каб падзяліцца думкамі пра тое, як павысіць патэнцыял бізнесу ў экалагічным турызме Беларусі.
Пакуль даволі рэдкія выпадкі супрацоўніцтва аграсядзіб з кіраўнікамі бліжэйшых да іх заказнікаў у распрацоўванні сумесных маршрутаў, дагавораў на экаэкскурсіі, рыбалку, збор ягад і грыбоў ды іншае. Аднак праца ў гэтым кірунку вядзецца. Акрамя таго, па словах намесніка старшыні Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Святланы Дзмітрыевай, прыродныя заказнікі павінны самастойна зарабляць сродкі.
У Гродзенскай вобласці створаны органы кіравання для пяці заказнікаў рэспубліканскага значэння: «Котра», «Азёры», «Сарачанскія азёры», «Ліпічанская пушча», «Свіцязянскі». У іх задачы, акрамя забеспячэння аховы прыродных комплексаў і аб’ектаў заказніка, уваходзіць арганізацыя турызму, адпачынку і іншай рэкрэацыйнай дзейнасці. Але менавіта гэты накірунак дзейнасці заказнікамі ажыццяўляецца слаба, хоць усе рэсурсы для яе арганізацыі ў іх ёсць. Па словах Святланы Дзмітрыевай, у заказнікі ўкладваюцца сродкі, але эфектыўнасці ад гэтых укладанняў няма. У год каля 200 млн. рублёў накіроўваецца на развіццё інфраструктуры заказнікаў, яшчэ каля 1 млрд. рублёў — на ўтрыманне структуры, штату супрацоўнікаў, развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (ААПТ). Але ў 2013 годзе заказнік «Азёры» зарабіў толькі 9 млн. рублёў, «Ліпічанская пушча» — 4,6 млн. рублёў, «Сарачанскія азёры» і «Котра» наогул не атрымалі даходаў. Заказнік «Свіцязянскі» атрымаў прыбытак у 37 млн. руб-лёў — пераважна за кошт размешчанай на яго тэрыторыі платнай аўтастаянкі.
— Нашым заказнікам неабходна прадумаць праграму дзеянняў па прыцягненні грашовых сродкаў, — лічыць Святлана Дзмітрыева. — Заказнікі павінны развіваць экатурызм, ствараць іміджавыя праекты, якія б былі арыентаваны на прыцягненне турыстаў і павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва аб прывабнасці і біялагічнай разнастайнасці даручаных ім тэрыторый. Заробленыя сродкі маглі б быць укладзены ў развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы прыродаахоўных устаноў і інфраструктуры, асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, стварэнне экалагічных сцежак і зялёных маршрутаў, павысілі б працэнт самаакупнасці заказнікаў.
На думку тэматычнага каардынатара па біяразнастайнасці ЕС/ПРААН Аляксандра Вінчэўскага, беларускі экатурызм прыцягвае турыстаў не толькі сваімі традыцыямі, афармленнем жылля ў стылі этна, нацыянальнай кухняй і чыстым паветрам — трэба абавязкова знайсці сваю адметнасць, вырабіць з яе рэкламны прадукт і атрымаць камерцыйную выгаду.
— Мы бачым даволі спрошчанае разуменне экатурызму. Напрыклад, калі проста з’ездзіць у Азёры і паглядзець на мясцовую прыгажосць і рэдкія віды раслін і жывёл — гэта не экатурызм, — заяўляе Аляксандр Вінчэўскі. — Экатурызм пачынаецца тады, калі турыст нешта купляе на памяць — сувенір, кніжку, выраб і іншае. Нашым уладальнікам агра-экасядзіб не трэба саромецца пераймаць вопыт замежных калег, заходзіць на іх сайты і рабіць нешта падобнае. Паказальны вопыт шведскай кампаніі (сайт: Wildlife watching in Sweden), якая прапануе экскурсіі па дзікай прыродзе з гідам. Ноч у зямлянцы экскурсаводы прапаноўваюць за 140—160 еўра, а пасядзець у засадзе — за 300 еўра (ад жадаючых адбою няма). Чаго толькі не прапануюць тут неспрактыкаванаму турысту — прайсці па воўчых слядах, па шляху лася…
Сапраўды, чаму б нашым бізнесменам на ніве экатурызму, каб атрымаць прыбытак, не вывучыць мясцовую флору і фаўну, прыдумаць якую-небудзь таямнічую легенду…
Спецыялістам заказнікаў і ўладальнікам аграсядзіб неабходна актывізаваць дзейнасць па самастойным пошуку партнёраў для развіцця турыстычных паслуг, вучыцца бізнесу ў прыватных кампаній, знаёміцца з вопытам еўрапейскіх краін па арганізацыі экатурыстычнай дзейнасці на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях. Прычым форм камерцыйна арыентаванай дзейнасці можа быць вельмі шмат: гэта і экалагічныя сцежкі і экскурсіі, экалагічныя лагеры для дзяцей і падлеткаў, турыстычныя паходы, тэматычныя фестывалі.
Таццяна КАНДРАЦЬЕВА, «Р»